Главная              Рефераты - Разное

Ідылія - изложение

Асобы:
Кароль Лятальскі.
Ян Дабровіч, яго'сваяк, ранейшы апякун.
Юлія, яго дачка.
Банавантура Выкрутач, камісар маёнтка Лятальскага.
Уршуля, яго жонка.
Шчырэцкі, падданы, звольнены ад паншчыны.
Ян Губач, слуга Лятальскага.
Іцка, арандатар у маёнтку.
Навум Прыгаворка, войт.
Ціт і іншыя сяляне з вёскі Лятальскага.

Кароткі з'мест:

Акт 1

Па загаду камісара Выкрутача войт Навум Прыгаворка зганяе ўсіх сялян у карчму. Камісар аб'яўляе, што з-за мяжы вяртаецца іх пан. Ён ужо даслаў загад былому свайму апекуну даведацца, ці крыўдзяць яго сялян. Але калі хто з мужыкоў паспрабуе паскардзіцца, то бізун будзе ў рабоце.
Сяляне разыходзяцца, Выкрутач разважае сам з сабой. Ён добра ведае, з якой пагардай ставіцца малады пан да мужыкоў, але не можа пазбавіцца ад трывожнага прадчування. Баіцца, што пра яго несумленнасць і жорсткасць раскажуць пану Дабровіч ці Шчырэцкі. Юлія, пераапранутая ў сялянскую вопратку і выдаючы сябе за дачку Шчырэцкага, чакае маладога пана. Яна паставіла за мэту "пакарыць яго сэрца і прывязаць да сябе" і такім чынам адкрыць Лятальскаму прыгажосць роднай зямлі, нагадаць пра яго абавязак перад сялянамі. Бацька Юліі, Дабровіч, папярэджвае, што яна мае справу з чалавекам "сапсутых звычаяў", які "ўсё... ганьбіць, што не падобна да французскага, на падданых сялян глядзіць горай, як на быдла, і імі пагарджае".
Юлію сустракае Навум Прыгаворка і вырашае, што гэтая вясковая дзяўчына павінна стаць яго жонкай. Шчырэцкі паведамляе, што малады пан і слуга пакінулі коней і ідуць пехатой у маёнтак.
Юлія выпраўляе Навума паглядзець, дзе пан, сама ідзе ў сад. Кароль Лятальскі і Ян, яго слуга, з вялікім смуткам успамінаюць французскія аўстэрыі, французскіх дзяўчат, культуру, звычаі. Ян раіць гаспадару прадаць маёнтак і ўцякаць "да нашага неба, да ўлюбёнага нашага Парыжа".
Ян у самы разгар успамінаў пра Францыю заўважае Юлію, Кароль і Ян уражаны прыгажосцю сялянкі. Адбываецца размова, у час якой Юлія дэманструе выхаванасць, тактоўнасць, шчырасць, дасціпнасць. Падараваўшы пану ружу з вялікага букета, падрыхтаванага для сустрэчы "свайго пана", Юлія пакідае мужчын.
Лятальскі прызнаецца, што "мімаволі закахаўся ў нейкую сялянку... я, каторы дагэтуль лічыў іх за быдла".
У маёнтку адбываецца ўрачыстая сустрэча маладога пана са сваімі падданымі. Лятальскі адчувае пры гэтым сапраўдную радасць.
Юлія віншуе пана з прыездам і просіць прабачэння за свае смелыя паводзны ў час першай сустрэчы. Тлумачыць, што не ведала з кім размаўляла. Дабровіч, падыгрываючы, тлумачыць, што Югася (так назвалася Юлія) вельмі добрая і здатная дзяўчына, што яна вучылася ў пансіёне з яго дачкой. Лятальскі загадвае камісару вынесці сялянам добры па-частунак. Пачынаюцца танцы. Малады пан у іх не ўдзельнічае, але раўніва сочыць за Янам, які запрасіў Югасю-Юлію. Ён адкрывае, што гэтая сялянка прыгожа танцуе. Дзякуючы пану за пачастунак, сяляне разыходзяцца.

Акт 2

Навум у панскім садзе застае свайго кума Ціта, які добра пачаставаўся і заснуў на лаўцы. Адпраўляе яго дахаты.
Камісар спрабуе выведаць у Навума, ці не нагаварылі на яго пану. Навум выкручваецца. Камісар урэшце гоніць яго прэч, бо ўбачыў у садзе Юлію. Пачынае заляцацца да дзяўчыны. Юлія нагадвае камісару пра яго ўзрост і пра жонку. Выкрутач ні на што не зважае і прызначае Юліі спатканне ноччу. Тая нечакана пагаджаецца, просіць пана чакаць яе ў альтанцы направа.
З'яўляецца камісарава жонка, якую адправіў сюды Навум. Яна спачатку накідваецца на мужа, потым, застаўшыся ўдваіх з Юліяй, учыняе допыт дзяўчыне. Юлія расказвае Уршулі пра прызначанае спатканне і прапаноўвае ісці ў альтанку апоўначы ёй, каб муж не меў чым адгаварыцца. Уршуля, уражаная такім паваротам, дзякуе дзяўчыне.
Ян, камердынер Лятальскага, дамагаецца ўзаемнасці Юліі. Тая прызначае яму спатканне ў альтанцы налева.
З'яўляецца Навум і прапаноўвае Юліі стаць яго жонкай, Тая абяцае падумаць, калі Навум дапаможа ў адной справе. Просіць яго ў жаночым уборы прыйсці замест яе на спатканне з Янам. Каб адпомсціць суперніку, Навум пагаджаецца.